Дзмітрый Юр’евіч Каракін
Дзмітрый Юр’евіч Каракін | |
---|---|
Род дзейнасці | спявак, палітычны вязень |
Дата нараджэння | 11 снежня 1985 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Дзмі́трый Ю́р’евіч Кара́кін (нар. 11 снежня 1985, Мінск) — беларускі спявак, адзін з заснавальнікаў (разам з братам Уладзімірам) рок-гурта Litesound. Разам з гуртом прадстаўляў Беларусь на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2012». Палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 снежня 1985 года ў Мінску. Скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура»[1].
Пачаў музычную кар’еру ў Кітаі, дзе працяглы час жыў з сям’ёй[2]. У Кітаі разам з братам Уладзімірам стварыў аматарскі гурт, які пазней займеў назву Litesound. У 2012 годзе гурт Litesound прадставіў Беларусь на песенным конкурсе «Еўрабачанне», заняўшы 15 месца ў другім паўфінале[3].
Разам са сваім гуртом Дзмітрый запісаў гімны для футбольнага клуба «Шахцёр», гандбольнага клуба «Дынама Мінск». Запісвалі саўндрэтрэкі для рэклам розных брэндаў. Іх кліп на песню «See You In Vegas» атрымаў узнагароду «Найлепшы кліп года»[4], а таксама альтэрнатыўную музычную прэмію Ultra-Music Awards у намінацыі «Найлепшы беларускі кліп года»[5]. У 2014 годзе іх песня Brothers стала гімнам мінскага чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года. У 2019 годзе запісалі трэк для Другіх Еўрапейскіх Гульняў «Champion», які на думку журы трапіў у тройку найлепшых. Але за пару дзён да цырымоніі закрыцця гульняў іх выступленне было адменена[6]. Гурт здымаў кліпы для многіх беларускіх спевакоў, гуртоў[7].
У 2020 годзе Дзмітрый Каракін разам з гуртом падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У час пратэстаў гурт запісаў беларускамоўную песню «Мы героі», версію песні, з якой яны выступалі на Еўрабачанні[8], пасля запісаў песню на словы Якуба Коласа «Беларускаму люду», граў у падтрымку палітычных вязняў[9]. 13 кастрычніка 2022 года Дзмітрый і Уладзімір Каракіны затрыманы спецслужбай рэжыму Лукашэнкі — САХР, змешчаны ў СІЗА-1 Мінска і абвінавачаны паводле артыкула 342 крымінальнага кодэкса Беларусі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак[10]. Сумеснай заявай шасці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, 30 лістапада 2022 года быў прызнаны палітычным зняволеным[11].
3 кастрычніка 2022 года быў прыгавораны да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах 2020 года[12].
Зноскі
- ↑ Интервью с участником шоу "Хочу к Меладзе" Димой Карякиным (руск.). SB.BY (6 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2020. Праверана 3 мая 2020.
- ↑ Группа Litesound: «Минску не хватает развлечений» (руск.). Blizko.by. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020. Праверана 5 чэрвеня 2020.
- ↑ Ирина Ветрова. Группа Litesound подала заявку на «Евровидение» от Молдовы (руск.). KP.BY - сайт «Комсомольской правды» (8 снежня 2015). Праверана 6 чэрвеня 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ Национальная музыкальная премия: как это было (руск.)(недаступная спасылка). Столичное телевидение - СТВ. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2016. Праверана 3 мая 2020.
- ↑ Состоялась церемония награждения Ultra-Music Awards 2011 (руск.). Ultra-Music. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2013. Праверана 3 мая 2020.
- ↑ Концерт закрытия Европейских игр сократили за счёт выступления группы Litesound(недаступная спасылка). euroradio.fm. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана 3 мая 2020.
- ↑ Наталия КРИВЕЦ | Сайт «Комсомольской правды». Дмитрий Карякин, солист группы «Лайтсаунд»: «Папа - наш директор, мама - наш худрук» (руск.). KP.BY - сайт «Комсомольской правды» (16 мая 2012). Праверана 3 мая 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ Litesound пазбавілі канцэртаў за крытыку дыктатуры. Гурт адказаў гімнам «Мы героі»
- ↑ Музыкі з «Litesound», якія прадстаўлялі Беларусь на «Еўравізіі», знайшліся ў СІЗА на Валадарскага . belsat.eu (26 лістапада 2022).
- ↑ https://t.me/viasna96/15573 . t.me/viasna96 (26 лістапада 2022).
- ↑ Заява праваабаронцаў аб прызнанні 18 чалавек палітычнымі зняволенымі . spring96.org (30 лістапада 2022).
- ↑ Братьев из группы Litesound и их родителей приговорили к «домашней химии»